BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пры нападзе на НАТА Расея адчуе “ўсю сілу і жорсткасць” Альянсу, – Рутэ

У выпадку нападу Расеі на Польшчу або любую іншую краіну-сябра НАТА Альянс нанясе ў адказ “зруйнавальны” ўдар. Аб гэтым генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ сказаў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Польшчы, перадае Радыё Свабода.

Калі хтосьці памыліцца і падумае, што яму можа сысці з рук напад на Польшчу або любога іншага саюзніка, ён сустрэнецца з усёй сілай і жорсткасцю Альянсу. Наша рэакцыя будзе зруйнавальнай. Гэта павінна быць вельмі ясна Уладзіміру Пуціну і любому іншаму, хто хоча напасці на нас“, – заявіў Рутэ.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск у сваю чаргу падкрэсліў важнасць абавязацельства НАТА абараняць Польшчу “ў любой крытычнай сітуацыі”.