BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Пры падтрымцы Захаду Украіна паспрабуе завяршыць гарачую стадыю вайны да канца гэтага года»

Вайна ва Украіне. «Пры падтрымцы Захаду Украіна паспрабуе завяршыць гарачую стадыю вайны да канца гэтага года»,- упэўнены Уладзімір Зяленскі.

На думку прэзідэнта Украіны, каб пераканаць Расею сесці за стол перамоваў і разгледзець пытанне спынення вайны, усяму свету давядзецца аказаць на яе ціск. Таксама Зяленскі заявіў журналістам, што дапускае магчымасць сыходу з пасады прэзідэнта.

Падчас інтэрв’ю Бі-бі-сі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што вайну можна будзе завяршыць дыпламатычным урэгуляваннем за сталом перамоваў, калі краіны Захаду будуць аказваць ціск на Маскву.

«Гэта не значыць, што трэба адваяваць у баях усе тэрыторыі. Я лічу, што гэтага можна дамагчыся з дапамогай сродкаў дыпламатыі», – сказаў ён, дадаўшы, што ў той жа час паслабленне Расеі на полі бою паставіць Украіну ў больш моцную пазіцыю за сталом перамоваў.

Ад Вялікай Брытаніі, са слоў Зяленскага, Кіеў хацеў бы атрымаць дазвол на выкарыстанне пастаўленай Захадам зброі для ўдараў па тэрыторыі Расеі – без абмежаванняў па далёкасці.

Беларускае Радыё Рацыя