BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прыхільнікі незалежнасці Грэнландыі перамаглі на выбарах у мясцовы парламент

Прыхільнікі незалежнасці Грэнландыі перамаглі на выбарах у мясцовы парламент, якія адбыліся 11 сакавіка, паведамляе Дацкае радыё.

Грэнландыя. Фота: freepik.com

Па выніках падліку 100% галасоў, самае вялікае прадстаўніцтва ў 31-мясцовым парламенце атрымала партыя “Дэмакраты”, якая будзе мець 10 месцаў. Яна прытрымліваецца ліберальнай ідэалогіі і выступае за паступовае здабыццё незалежнасці. На другім месцы размясцілася партыя “Імкненне”, якая выступае за больш рэзкі разрыў сувязяў з Даніяй і незалежнасць вострава. Яе ў мясцовым парламенце будуць прадстаўляць восем дэпутатаў.

Сацыялістычная партыя левага кірунку “Аб’яднанне эскімосаў”, якая стаяла да выбараў ва ўладзе ў Грэнландыі, пацярпела паразу, атрымаўшы толькі сем месцаў. Іх партнёры з сацыял-дэмакратычнай партыі “Наперад” будуць прадстаўлены ў новым складзе парламента чатырма дэпутатамі.

Яшчэ два месцы атрымалі ліберал-кансерватары з партыі “Салідарнасць”.

Хоць “Дэмакраты” і атрымалі самае буйное прадстаўніцтва ў новым складзе парламента Грэнландыі, яны не валодаюць парламенцкай большасцю ў 16 месцаў, таму ім давядзецца пачаць кааліцыйныя перамовы.

Яўка на выбарах склала 70,9%.