BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Прыходзіць на выбарчыя ўчасткі а 12-ай дня – гэта было памылкай”

Галасаваць супраць Уладзіміра Пуціна ці падтрымліваць іншых кандыдатаў і прыходзіць на выбарчыя ўчасткі а 12-ай дня – гэта было памылкай. Паколькі так пуцінскі рэжым атрымаў яшчэ большую легітымнасць.

У гэтым перакананы запрошаны расейскі прафесар Універсітэта Тафтс (ЗША) Юры Церахаў:

– У нас тут вось тры дні праходзіла так званая спецыяльная выбарная аперацыя. Мяркуючы па тых рэзультатах, якія публікуюцца, Пуцін набірае больш за 80%, я бачыў лічбу 87%. Я магу сказаць, што гэтая спецаперацыя ўдалася пуцінскаму рэжыму, у тым ліку і пры дапамозе карысных ідыётаў у асяроддзі расейскіх лібералаў.

Па афіцыйных дадзеных расейскага цэнтральнага выбарчага камітэта лідзіруе нязменны лідар Уладзімір Пуцін. Другое месца прызначылі прадстаўніку КПРФ Мікалаю Харытонаву, трэцяе – вылучэнцу ад партыі Новыя людзі Уладзіславу Даванкову. І нібы чацвёртае месца заняў лідар ЛДПР Леанід Слуцкі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя