BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прыкладанні для галасавання ў КР з’явяцца ў App Store і Google Play 20 траўня

Прыкладанні для галасавання ў Каардынацыйную раду з’явяцца ў App Store і Google Play Market. Пра гэта падчас “Вялікай палітычнай канферэнцыі 2024: выбары ў КР” паведаміла старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька.

«Удакладнілі ў Паўла Лібера: прыкладанні сапраўды з’явяцца заўтра, але заўтра – толькі для беларусаў за мяжой. Прыкладанні для беларусаў унутры краіны з’явяцца – у мэтах бяспекі – бліжэй да даты выбараў», – піша тэлеграм-канал “Беларусь галаўнога мозгу”.

Нагадаем, 25 красавіка былі зацверджаныя дванаццаць спісаў кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады. Галасаваць можна будзе як з Беларусі, гэтак і з-за мяжы. Прагаласаваць на выбарах у новы склад Каардынацыйнай рады 25-27 траўня можна будзе праз платформу Belarus ID, якую распрацавала каманда Паўла Лібера. Гэта платформа для верыфікацыі чалавека і галасавання анлайн.

Вынікі выбараў абяцаюць аб’явіць 8 чэрвеня, а першае пасяджэнне новага склікання Каардынацыйнай рады плануецца правесці 15 чэрвеня.