BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Прыкмет непасрэднай эскалацыі няма”

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук пракаментаваў нядаўнія дзеянні рэжыму Лукашэнкі ў вайсковай сферы.

«Днямі Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведаміла, што ў краіне фарміруюцца вайсковыя эшалоны, і перавозка войска можа мець значны маштаб. Учора была ратыфікаваная дамова паміж Менскам і Масквой аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Гэты дакумент дае Расеі права ствараць вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Беларусі і замацоўвае яе магчымасць выкарыстоўваць Беларусь у сваіх ваенных мэтах… Таму сітуацыя адсочваецца, аднак на дадзены момант няма прыкмет непасрэднай эскалацыі. Ключавым сігналам да прыняцця далейшых рашэнняў стане значнае накапленне жывой сілы і тэхнікі з боку суагрэсараў», – адзначыў Кабанчук.