BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прымаць удзел у выбарах ці байкатаваць?

Удзел у прэзідэнцкіх выбарах 26 студзеня 2025 года з’яўляецца справай кожнага грамадзяніна, але меркаванні апазіцыі за мяжой пра мэтазгоднасць удзелу адрозніваюцца. Напрыклад, Кабінет Ціханоўскай і яе прыхільнікі лічаць, што ўдзел у выбарах з пазнакай у бюлетэнях «супраць» – гэта спосаб выказаць сваю пазіцыю.

У той час як іншыя лічаць, што галасаванне «супраць» дапаможа Лукашэнку прадэманстраваць яўку выбаршчыкаў, гаворыць Дзмітрый Балкунец:

-Я лічу, што ніякіх выбараў не будзе – гэта імітацыя. І калі няма сістэмы кантролю за выбарамі, то лепшая тактыка – гэта байкот выбараў. І ўвогуле на іх ніякай увагі не звяртаць. Таму што гэта будзе на карысць Лукашэнку. Ён пакажа, глядзіце, колькі людзей прыйшло на ўчасткі. А калі будуць пустыя памяшканні для галасавання, гэта ж таксама будзе бачыць сістэма, людзі, якія там працуюць, настаўнікі. Яны ж будуць бачыць, што ніхто не прыйшоў на гэтыя выбары.

 Дзмітрый Балкунец упэўнены, што відэаролік, зняты АПК наконт закліку ісці на выбары з мэтай супраць усіх, – гэта крок на карысць  дыктатару.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Анатоль Фёдараў
Руслан Хазін

Беларускае Радыё Рацыя