У Беларусі прайшоў так званы Адзіны дзень галасавання. Афіцыйна заяўлена, што яўка склала крыху звыш 73% выбаршчыкаў, прычым адсотак датэрміновага галасавання большы. Па папярэдняй інфармацыі цалкам сфармавана Палата прадстаўнікоў і ўсе мясцовыя Саветы.

На думку грамадскага актывіста, у рэальнасці нічога не адбылося, прызначаныя людзі, ад якіх нічога не залежыць:
– Перш за ўсё хачу сказаць, што такі вынік быў прадказальны. Гэтыя дэпутаты, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай усёй гэтай сістэмы, нічога не могуць. Гэтым тлумачыцца проста вось такая пазіцыя ігнаравання. Дзесяцігоддзямі ў нас доўжыцца замоўчванне праблем, ігнараванне людзей. І вось такія дэпутаты не могуць нічога вырашыць.
Адметнасць сёлетняй электаральнай кампаніі ў тым, што вылучаныя прахадныя кандыдаты і іх спарынг-партнёры былі выключна прадстаўнікі ўлады ці праўладных колаў.
Беларускае Радыё Рацыя