“У тых абставінах, якія склаліся ў Польшчы сёння, у гэтай сітуацыі, якую я лічу складанай, мы павінны прыняць выклік і перамагчы, стварыць новы ўрад”, — заявіў сёння ў Кракаве лідар партыі PiS Яраслаў Качыньскі. Ён абвясціў, што кандыдатам ад партыі на пасаду прэм’ер-міністра будзе Пшэмыслаў Чарнэк.

З’езд адбыўся ў Польскім гімнастычнам таварыстве «Сокал» у Кракаве. Таксама ў гэтым жа месцы партыя «Права і справядлівасць» (PiS) абвясціла сваіх кандыдатаў на прэзідэнты: Анджэя Дуду і Караля Наўроцкага.
Лідар PiS Яраслаў Качыньскі заявіў, што чалавек, які можа вытрымаць намаганні, каб перамагчы на выбарах, павінен быць здольны інтэграваць усю дзейнасць партыі.
“Нам трэба сфармаваць новы ўрад. Я глыбока перакананы, што прафесар Пшэмыслаў Чарнэк з’яўляецца такім чалавекам (кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра — рэд.) у гэты час», — сказаў Яраслаў Качыньскі. Ён падкрэсліў, што на выбары трэба ісці разам, згуртаванымі.
Крыніца: bielsk.eu






