Адказ Расеі на прапанову аб спыненні агню ва Украіне стане момантам ісціны для дзіўна цёплых адносін амерыканскага і расейскага лідараў Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. У абмен на ўсе саступкі і пахвалы Трамп зараз можа чакаць, што Пуцін ці пагодзіцца, ці рызыкне наклікаць на сябе яго гнеў, піша CNN.

У выданні нагадалі, што ўсяго некалькі дзён таму Трамп заявіў, што “усе карты ў Расеі”. Цяпер жа, наўмысна ці не, ён, магчыма, раскрыў блеф Пуціна.
Адзначаецца, што рашэнне аб спыненні агню можа запатрабаваць ад Расеі нязручных кампрамісаў, калі яна сур’ёзна настроена на мір.
“Крэмль даўно заяўляе, што адкрыты для перамоваў аб спыненні канфлікту, пры гэтым заўсёды настойваючы на тым, што ён павінен дасягнуць сваіх амбіцыйных ваенных мэтаў, такіх як забеспячэнне кантролю над усімі анэксаванымі тэрыторыямі Украіны… Але саступка ў нейкай ступені можа быць непазбежнай. Нават калі расейскія перагаворшчыкі змогуць навязаць свае ўмовы спынення агню (выхад ВСУ з Курскай вобласці), цяжка ўявіць, што яе буйнейшыя тэрытарыяльныя патрабаванні, а таксама адна толькі мэта выдалення НАТА з яе заходняга флангу, будуць выкананыя”, – гаворыцца ў артыкуле.
Таксама, як адзначылі ў CNN, яшчэ адна заяўленая мэта Расеі ў вайне – патрабаванні аб дэмілітарызацыі Украіны – на гэтым этапе, верагодна, будзе разглядацца як “занадта вялікі крок”.