BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць супрацу па міжнародным правасуддзі

Пытанні “ўзаемнай падтрымкі і супрацоўніцтва ў галіне міжнароднага правасуддзя” будуць разгледжаныя на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы (СД) 26 лютага ў Маскве з удзелам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

Лукашэнка і Пуцін. Фота ілюстрацыйнае.
Лукашэнка і Пуцін. Фота ілюстрацыйнае.

17 сакавіка 2023 года палата папярэдняй вытворчасці Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) выдала ордары на арышт дзвюх асоб у кантэксце сітуацыі ва Украіне: Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па справах дзіцяці пры прэзідэнце Расіі Марыі Львовай-Беловай.

30 верасня 2024 года ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы аб “трансгранічных злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых Лукашэнкам і яго паплечнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Рашэнне палаты папярэдняй вытворчасці па гэтым пытанні пакуль не абнародавана.

19 траўня 2025 года стала вядома, што Літва накіравала заяву ў Міжнародны суд ААН аб парушэнні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у рамках Пратакола супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, моры і паветры ад 15 лістапада 2000 года, які дапаўняе Канвенцыю Арганізацыя Аб’яднаных Нацый супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.

Беларускае Радыё Рацыя