BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца ў Менску

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыме ўдзел у саміце Еўразійскага эканамічнага саюза, які пройдзе ў Менску, дзе абмяркуе з Аляксандрам Лукашэнкам двухбаковыя пытанні, паведамліў тэлеканал “Россия 1”.

Фота: БелТА

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет пройдзе ў беларускай сталіцы 26 чэрвеня. Як адзначалі раней у МЗС Беларусі, паездку на форум пацвердзілі лідары РФ, Казахстана і Кыргызстана. Прэм’ер Арменіі Нікол Пашынян будзе ўдзельнічаць у мерапрыемстве па відэасувязі.

Раней паведамлялася таксама аб магчымым візіце прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна. Аднак у сувязі з апошнімі падзеямі на Блізкім Усходзе паездка можа не адбыцца.