BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін падпісаў закон аб канфіскацыі маёмасці за «фэйкі пра расейскую армію»

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб канфіскацыі маёмасці ў асуджаных па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу РФ, у тым ліку «аб фэйках пра расейскую армію», паведамляе svaboda.org.

Законапраект унеслі ў Дзярждуму Расеі 22 студзеня, а 31 студзеня яго аднагалосна прынялі. 7 лютага яго ўхваліў Савет Федэрацыі РФ.

Цяпер расейскія ўлады змогуць канфіскоўваць «грошы, каштоўнасці і іншую маёмасць», калі яны выкарыстоўваліся або прызначаліся для «дзейнасці, накіраванай супраць бяспекі Расейскай Федэрацыі».

У законе пералічваюцца некалькі артыкулаў, у асуджаных паводле якіх могуць канфіскаваць маёмасць. Сярод іх — распаўсюджванне так званых «фэйкаў аб расейскай арміі», дэзерцірства, невыкананне загаду, удзел у непажаданай арганізацыі, а таксама «публічныя заклікі, накіраваныя супраць бяспекі дзяржавы». Большасць гэтых артыкулаў дадалі ў Крымінальны кодэкс або ўзмацнілі пакаранне па іх пасля расейскага ўварваньня ва Украіну ў лютым 2022 году.

Паводле старшыні Дзярждумы Вячаслава Валодзіна, прынятае рашэнне «дазволіць караць тых, хто вядзе дзейнасць супраць сваёй краіны» — пазбаўляць ганаровых званняў, канфіскоўваць іх маёмасць, грошы і іншыя каштоўнасці.

Пры гэтым Крымінальны кодэкс РФ прадугледжвае, што канфіскаваць можна толькі маёмасць, атрыманую ў выніку ўчынення злачынства, або маёмасць, якая выкарыстоўваецца для яго ўчынення.

Фэйкамі пра расейскую армію расейскія суды прызнаюць паведамленні пра вайну ва Украіне, якія не супадаюць з версіяй Мінабароны РФ.