Падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін ізноў выставіў ультыматум: Кіеў павінен цалкам адмовіцца ад кантролю над Данецкай вобласцю. Пра такую ўмову для спынення вайны паведаміла выданне The Washington Post са спасылкай на дзве высокапастаўленыя крыніцы.

Адначасова Пуцін у той жа размове выказаў гатовасць адмовіцца ад частак Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны. Некаторыя прадстаўнікі Белага дома ўспрынялі гэты момант як пэўны «прагрэс» у пазіцыі Крамля, паведамляюць суразмоўцы выдання. Украінцы наўрад ці будуць разглядаць гэта так, сказаў іншы чыноўнік, высокапастаўлены еўрапейскі дыпламат.
Тым часам у 84% рэгіёнаў Расеі зафіксаваны дэфіцыт бензіну і дызпаліва. Арэнбургскі газаперапрацоўчы завод спыніў прыём сырога газу з казахстанскага радовішча Карачаганак з-за аварыйнай сітуацыі, якая адбылася ў выніку атакі БПЛА. Іінфармацыя пра характар пашкоджанняў і тэрміны аднаўлення працы завода расійскім бокам пакуль не пададзена.






