BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін: Мы згодныя з прапановай спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея гатова падтрымаць прапанаванае Вашынгтонам і ўхваленае Кіевам перамір’е тэрмінам на 30 дзён, але для гэтага патрабуецца выканаць шэраг умоў, піша Еuronews.

Фота: БелТА

На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прэзідэнт РФ сказаў:

“Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але зыходзім з таго, што гэтае спыненне павінна быць такім, якое прывяло б да доўгатэрміновага міру і ліквідавала б першапачатковыя прычыны гэтага крызісу”.

Каментуючы ідэю аб паўзе ў баявых дзеяннях, Пуцін сказаў, што ВС РФ “наступае практычна на ўсіх участках “. Ён акцэнтаваў увагу на сітуацыі ў Курскай вобласці, адзначыўшы, што яна “цалкам пад кантролем” расейскіх сіл, а ўкраінскія – “знаходзяцца ў ізаляцыі” (Кіеў гэтую інфармацыю не пацвярджае).

Акрамя таго, ён указаў на спрэчныя моманты, якія датычацца кантролю за выкананнем рэжыму спынення агню. Іх, на думку Пуціна, бакі павінны ўзгадніць перад заключэннем якога-небудзь пагаднення.

“Як гэтыя 30 сутак будуць выкарыстоўвацца? Каб ва Украіне працягнулася прымусовая мабілізацыя? Для таго, каб туды пастаўлялася зброя? Каб мабілізаваныя ізноў падраздзяленні прайшлі падрыхтоўку? Ці нічога гэтага не будзе?” – задаўся пытаннямі ён.