Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін прыбыў з афіцыйным візітам у Манголію.

скрыншот
Пра гэта паведамляюць расейскія прапагандысты і адміністрацыя прэзідэнта Манголіі.
Вядома, што краіна прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда (МУС), які выдаў ордэр на арышт Пуціна, аднак у Маскве не турбаваліся аб небяспецы затрымання.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што ў Расеі з Манголіяй “няма праблем”, звязаных з рашэннямі МУС.
Пазней расейскія СМІ паведамілі, што картэж дыктатара спакойна пакінуў аэрапорт Улан-Батара.






