Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея разгорне ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў выпадку, калі ў Нямеччыне размесцяць амерыканскія ракетныя комплексы, здольныя паражаць тэрыторыю Расеі.
«У выпадку рэалізацыі ЗША падобных планаў будзем лічыць сябе свабоднымі ад раней узятага на сябе аднабаковага мараторыю на разгортванне ўдарных сродкаў сярэдняй і меншай далёкасці, у тым ліку павышэнне магчымасцяў берагавых войскаў нашага ваенна-марскога флоту», — заявіў Пуцін, выступаючы на ваенна-марскім парадзе ў гонар Дня ВМФ у Санкт-Пецярбургу.
Раней паведамлялася аб планах размяшчэння ў Германіі амерыканскіх комплексаў высокадакладнай ракетнай зброі вялікай далёкасці ў 2026 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя