BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін прыляцеў у Менск на перамовы з Лукашэнкам

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыляцеў у Менск для ўдзелу ў пасяджэньні Вышэйшага савету так званай саюзнай дзяржавы. Расейскага прэзыдэнта ад імя беларускага боку сустракаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка.

Іншыя прадстаўнікі расейскай дэлегацыі — прэм’ер Міхаіл Мішусьцін і старшыня Савету Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка — прыляцелі ў Менск іншым самалётам, на дзьве гадзіны раней. Яны таксама будуць удзельнічаць у пасяджэньні.
Раней анансавалі, што ў рамках гэтага пасяджэньня Беларусь і Расея падпішуць канцэпцыю бясьпекі так званай саюзнай дзяржавы, а таксама пагадненьне аб гарантыях бясьпекі, якое ініцыяваў беларускі бок.

Прадстаўнікі ўрадаў Расеі і Беларусі заяўлялі, што гэтыя дакумэнты падрыхтаваныя з улікам ухваленай Уладзімірам Пуціным новай ядзернай дактрыны.