Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў на Мюнхэнскай канферэнцыі па бяспецы. Сярод іншага, ён даў ацэнку расейкаму кіраўніку: «Пуцін не жыве як звычайныя людзі. Ён не можа ўявіць жыццё без улады – ці пасля ўлады. Звычайныя рэчы яго не цікавяць… Пуцін можа бачыць сябе царом, але на самой справе ён – раб вайны».

Таксама Зяленскі падкрэсліў: “Менавіта ўкраінцы трымаюць еўрапейскі фронт. За нашымі людзьмі стаіць незалежная Польшча і свабодныя балтыйскія дзяржавы. Можа існаваць суверэнная Малдова і Румынія без дыктатуры». Па словах Зяленскага, няма ніводнай электрастанцыі ва Украіне, якая б не была пашкоджаная расейскімі ўдарамі. Прэзідэнт Украіны паведаміў аб падрыхтоўцы расейцамі новага масіраванага ўдару па Украіне праз дзень-два, спаслаўшыся на дадзеныя выведкі.






