Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, выступаючы сёння на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, заявіў, што няма неабходнасці выкарыстоўваць ядзерную зброю для перамогі РФ ва Украіне. Яго словы прыводзіць агенцтва Reuters.

Пуцін сказаў, што ня бачыць умоваў для ўжывання такой зброі і папрасіў спыніць абмеркаванне ядзернай тэмы. Аднак ён паведаміў, што не выключае змены ў расейскай ядзернай дактрыне, якая вызначае ўмовы, пры якіх такая зброя можа быць выкарыстаная.
Ён таксама заявіў, што ў выпадку неабходнасьці Расея можа выкарыстаць ядзерную зброю, хоць цяпер не бачыць у гэтым неабходнасьці. І дадаў, што краіны Еўропы безабаронныя перад магчымым расейскім ядзерным ударам.
Беларускае Радыё Рацыя






