BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін заявіў, што Расея гатова да перамоваў па Украіне, але без удзелу Кіева

Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква гатова да перамоваў па Украіне. Таксама ён сказаў, што Крэмль ніколі не адмаўляўся ад кантактаў з Вашынгтонам, іх перапынілі ЗША, паведаміла пракрамлёўскае агенцтва ТАСС.

Фота: Jussi Nukari / Lehtikuva / Global Look Press

Па словах Пуціна, рашэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб забароне дыялогу з Расеяй робіць магчымыя перамовы “нелегітымнымі”.

“Сур’езна весці перамовы паміж РФ і Украінай ва ўмовах забароннага дэкрэта Зяленскага наўрад ці магчыма. Кіеў з задавальненнем хамячыць за абедзве шчакі сотні мільярдаў даляраў ад спонсараў, але не спяшаецца адмяняць рашэнне аб забароне перамоваў з РФ”, – сказаў ён.

Пуцін лічыць, што Зяленскі адменіць сваё рашэнне аб забароне дыялогу з Расеяй, калі саюзнікі прымусяць яго сесці за стол перамоваў.

Кіраўнік РФ таксама выказаўся аб сваіх адносінах з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Паводле яго слоў, яны “даверныя і прагматычныя”.