Паводле новага ўказу, вясновы прызыў стане найбольш маштабным за апошнія 14 гадоў. Ён працягнецца тры з паловай месяцы: з 1 красавіка па 15 ліпеня і закране мужчын ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.

Павесткі будуць адпраўляцца праз сэрвіс «Дзяржпаслуг» і будуць лічыцца аўтаматычна атрыманымі.
Таксама ў Расеі плануецца перагляд спісу хвароб (цяпер у войска могуць трапіць людзі з астмай і гіпертаніяй).






