BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін зняў Шайгу з пасады міністра абароны

Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць новага міністра абароны замест дзейнага кіраўніка ведамства Сяргея Шайгу. На гэтую пасаду прэзідэнт прапанаваў прызначыць былога першага віцэ-прэм’ера Андрэя Белавусава, паведамляе svoboda.org.

Фота: РИА Новости

Кандыдатуры міністраў сілавых ведамстваў і міністра замежных спраў прапануе не кіраўнік урада, а прэзідэнт, іх узгадняе не Дзярждума, а Савет Федэрацыі. Шайгу адзіны міністр, якога прэзідэнт прапанаваў не перапрызначаць. Ён займаў пасаду з 2012 года.

Шайгу другі раз у сучаснай расейскай гісторыі не будзе займаць міністэрскую пасаду ў расейскім урадзе. Ён быў міністрам з 1991 года, з перапынкам на паўгода ў 2012 годзе, калі яго прызначалі губернатарам Маскоўскай вобласці.

Шайгу зойме пасаду кіраўніка Рады бяспекі Расеі, якую раней займаў Мікалай Патрушаў.

Сам Патрушаў вызвалены ўказам Пуціна ад сваёй пасады кіраўніка Рады бяспекі ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, новая пасада Патрушава будзе вядомая праз некалькі дзён.