BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуціну прапаноўвалі абмяняць Навальнага

Прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну прапаноўвалі абмяняць палітыка Аляксея Навальнага і двух грамадзян ЗША на супрацоўніка ФСБ Вадзіма Красікава.

Пра гэта сёння заявіла кіраўніца аддзела раследаванняў Фонда барацьбы з карупцыяй Марыя Пеўчых. 15 лютага перамовы былі на фінальнай стадыі, але на наступны дзень стала вядома пра смерць Навальнага.

“У пачатку лютага Пуціну прапанавалі абмяняць кілера афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, які адбывае тэрмін за забойства ў Берліне, на двух амерыканскіх грамадзян і Аляксея Навальнага. Я атрымала пацвярджэнне пра тое, што перамовы вядуцца і знаходзяцца на фінальнай стадыі ўвечары 15 лютага. 16 лютага Аляксей быў забіты”, – сказала Пеўчых.

Беларускае Радыё Рацыя