Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна патлумачыў, чаму Анджэй Пачобут не быў уключаны ў вялікі абмен паміж краінамі Захаду і Расеяй, які прайшоў на бягучым тыдні ў Анкары.
Польскі бок у межах абмену выдаў агента ГРУ Паўла Рубцова. Пры гэтым апазіцыя крытыкуе кааліцыйны ўрад за тое, што ў абмен на агента – Польшча нічога не атрымала.
Шэйна адказаў: «Мы ўлічылі, падтрымалі і дзейнічалі на просьбу адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна. Расейскія агенты, у тым ліку і забойца, былі вызваленыя, але наўзамен свабоду атрымалі невінаватыя людзі, якія сталі закладнікамі пуцінскага рэжыму. І гэта дзейнасць, якая ўваходзіць у рамкі супрацоўніцтва ўнутры НАТА, у рамкі трансатлантычнага супрацоўніцтва», — адзначыў Шэйна.
Дыпламат дадаў, што пытанне вызвалення Анджэя Пачобута, як і іншых палітзняволеных, абмяркоўваецца наўпрост з Беларуссю.
Беларускае Радыё Рацыя