
Цэнтр беларускай салідарнасці заяўляе, што працягвае атрымліваць інфармацыю ад грамадзян Беларусі, якія жывуць у Польшчы, аб перадачы іх звестак беларускім уладам. «У лістападзе гэтага года да нас напісала беларуска, якая атрымала статус уцекача ў Польшчы. Яна звярнулася ў ZUS па пытанні атрымання пенсіі. Нягледзячы на яе прававы статус, супрацоўнікі ZUS паведамілі ёй, што для прыняцця рашэння ім неабходна звярнуцца ў беларускія дзяржаўныя органы», – заяўляе ЦБС. Прадстаўніцы арганізацыі Вольга Дабравольская і Аляксандра Хардыньская накіравалі ў Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы ліст з пытаннем, ці можна вырашыць справу аб прызначэнні пенсіі беларусцы без кантактаў з уладамі Беларусі.
Раней беларусы, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай або маюць статус уцекача, паведамлялі аб падобных праблемах.
Беларускае Радыё Рацыя






