BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раберта Мецола і лідары палітычных груп Еўрапарламенту наведаюць Варшаву

Старшыня Еўрапейскага парламенту Раберта Мецола і лідары палітычных груп наведаюць Польшчу 5 снежня, каб сустрэцца з прадстаўнікамі польскага ўрада і парламента.

Foto: EP/Philippe BUISSIN

Гэтая падзея з’яўляецца часткай падрыхтоўкі да старшынства Польшчы ў Радзе ЕЗ у першай палове 2025 года.

Лідары Еўрапарламенту абмяняюцца думкамі аб прыярытэтах польскага старшынства з прадстаўнікамі польскага ўраду і парламенту.

Раберта Мецола таксама правядзе двухбаковую сустрэчу з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. Пасля перамоваў у Канцылярыі прэм’ер-міністра запланавана сумесная прэс-канферэнцыя Мецолы і Туска.

Канферэнцыя старшыняў Еўрапейскага парламента з’яўляецца палітычным органам, адказным за арганізацыю і планаванне працы Еўрапейскага парламента, вызначэнне кампетэнцыі камітэтаў і кантакты з іншымі інстытутамі ЕЗ, нацыянальнымі парламентамі і трэцімі краінамі.

Паводле прэс-рэлізу