У Еўрапарламенце 10-га склікання 16 ліпеня прайшлі выбары старшыні. На выбарах перамогу атрымала дзейная кіраўніца Еўрапарламенту Раберта Метсола.

Метсола — прадстаўніца Мальты ад «Еўрапейскай народнай партыі». Яе канкурэнтам была гішпанская еўрадэпутатка ад партыі левых Ірэнэ Мантэра.
З 623 галасоў дзейная прэзідэнтка набрала 562 галасы, яе апанент — 61.
Нагадаем, 6–9 чэрвеня ў 27 краінах, якія ўваходзяць у Еўразвяз, прайшлі выбары ў Еўрапарламент.
Беларускае Радыё Рацыя






