Як паведаміла пастаянны прадстаўнік Мальты пры ААН Ванэса Фрэйзер, чыя краіна ў цяперашні час старшынюе па ратацыі ў Радзе Бяспекі, ініцыятарам пасяджэння выступіў Ізраіль, які падвергнуўся ўдару іранскіх ракет і беспілотнікаў, піша BBC. У лісце на яе імя Ізраіль абвінавачвае Іран у парушэнні міжнародных абавязацельстваў і называе яго «архітэктарам нестабільнасці на працягу многіх гадоў», што падтрымлівае ХАМАС у сектары Газа, «Хезбалу» ў Ліване і хусітаў у Емене.

«Сур’ёзнасць і маштабы нападаў беспрэцэдэнтныя, – гаворыцца ў лісце, – і зʼяўляюцца грубым парушэннем суверэнітэту Ізраіля, міжнароднага права і рэзалюцый Рады Бяспекі».
Ізраіль просіць Савет Бяспекі прызнаць Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі – галоўную апору іранскага кіруючага рэжыму – тэрарыстычнай арганізацыяй.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што «на дадзены момант сітуацыя на Блізкім Усходзе не ўяўляе непасрэднай пагрозы для Польшчы».
«Свет стаіць на краю. Таму польская дзяржава павінна быць моцнай, мець салідарнае грамадства, добра падрыхтаванае войска і стабільную міжнародную пазіцыю. Бяспека – гэта самае важнае!» – напісаў прэмʼер-міністр у сацсетцы X.
Беларускае Радыё Рацыя






