Рада Еўропы ўхваліла план падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі на 2026–2027 гады.

Пералік праектаў заснаваны на сумесных прыярытэтах і ўключае прасоўванне правоў чалавека, адмену смяротнага пакарання, гендарную роўнасць, барацьбу з дыскрымінацыяй і гвалтам супраць жанчын, мясцовую дэмакратыю, падтрымку грамадзянскай супольнасці і культуры.
Працягнецца таксама праграма стажыровак для беларускіх спецыялістаў.
Беларускае Радыё Рацыя






