BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рада NATO-Украіна. Склікалі тэрміновую нараду

У Бруселі сёння пройдзе рада NATO – Украіна-Украіна. Сустрэчу склікаў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг. Рашэнне з’яўляецца адказам на запыт Кіева.

— Сустрэча адбудзецца пасля апошніх хваляў масіраваных расейскіх нападаў на мірнае насельніцтва і інфраструктуру Украіны, — падкрэсліла прэс-сакратар NATO Фара Дахлала.

Міністр абароны Украіны павінен дыстанцыйна звязвацца з амбасадарамі краін Альянсу і інфармаваць пра сітуацыю на фронце і першачарговыя патрэбы. У кароткай заяве прадстаўніца Альянсу напісала, што краіны NATO ужо аказалі Украіне значную падтрымку ў выглядзе сістэм супрацьпаветранай абароны і ўзялі на сябе абавязацельствы па далейшаму ўмацаванню абароны Украіны.

Падчас апошніх расейскіх нападаў у панядзелак беспілотнік увайшоў у паветраную прастору Польшчы з украінскага боку. Штаб-кватэра NATO асудзіла Расею за напады, назваўшы яе паводзіны безадказнымі і небяспечнымі.