BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Радаслаў Пуська: Ціханоўская высока ацаніла захаванне грамадзянскага актывізму ў Польшчы

4-га кастрычніка ў Варшаве адзначыла сваё 30-цігоддзе «Школа лідараў»  – уплывовы фонд, які, у тым ліку, працуе і з беларусамі. Падчас урачыстасці выступіла ганаровая госця –  лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская.

Кажа ўдзельнік сустрэчы, беластоцкі дзяяч, цяпер чыноўнік у Варшаве, Радаслаў Пуська:

-Выступоўца заявіла, што ніхто не нараджаецца лідарам. Спачатку, вядома, лідарам быў яе муж – Сяргей Ціханоўскі. Ціханоўская расказала пра розніцу, як было 35 гадоў таму ў Польшчы, як скончыўся камунізм, і ў Беларусі. У Беларусі таталітарны рэжым, а ў Польшчы, дзякуючы такім інстытуцыям і фондам, як «Школа лідараў», можам быць актывістамі і дзеячамі і рабіць так, каб такія лідары ў Польшчы маглі развіваць сваю краіну, сваю дзяржаву і месца, дзе жылі.

Святлана Ціханоўская наведала ўрачыстасці, прымеркаваныя да 30-годдзя польскага фонду «Школа лідараў» у Варшаве, у межах свайго візіту ў Польшчу.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Радаслава Пуська