Польшча звяртаецца да розных каналаў, каб дабіцца вызвалення Анджэя Пачобута і іншых прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі, заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.

«Мы выкарыстоўваем розныя каналы для вызвалення нашых суайчыннікаў, зняволеных рэжымам Лукашэнкі, асабліва Анджэя Пачобута, асуджанага на фіктыўным судзе на 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму», — сказаў кіраўнік МЗС Польшчы, выступаючы ў Сенаце краіны з дакладам пра работу з польскімі дыяспарамі.
Радослаў Сікорскі таксама падзякаваў кіраўніцтву Сейма Польшчы за ўключэнне Анджэя Пачобута ў склад Кансультацыйнай рады ў справах Палоніі .«Спадзяюся, што ў недалёкай будучыні ён [Пачобут] зможа актыўна далучыцца да яе працы», — сказаў Сікорскі.
Анджэй Пачобут — адзін з лідараў незалежнага Саюзу палякаў Беларусі. Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года і асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязню прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаваньні, але ён адмовіўся.