BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Радаслаў Сікорскі прывёз на з’езд кансерватараў у ЗША збіты ўкраінцамі расейскі шахед


Радаслаў Сікорскі, кіраўнік польскага МЗС, прадставіў на канферэнцыі кансерватараў у ЗША іранскі дрон «Шахед», які быў збіты ва Украіне і перададзены Польшчы.

Скрыншот відэа з твітара Радаслава Сікорскага

У сваім паведамленні ў сацсетцы X ён падкрэсліў, што гэтая прэзентацыя – сімвал супрацьстаяння агрэсіі.

Паводле Сікорскага, сёлета ўдзельнікі CPAC могуць убачыць «напамін пра смерць тысяч нявінных людзей». Таксама ён адзначыў, што на канферэнцыі, магчыма, выступіць Дональд Трамп.

«Разам супрацьстаім восі зла», – заявіў Радаслаў Сікорскі.