«У нас агульны вораг. Наш агульны інтарэс – параза расейскай агрэсіі і перамога Украіны», – заявіў кіраўнік украінскай дыпламатыі Дзмітрый Кулеба ў Кіеве падчас прэс-канферэнцыі з міністр замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім. “У гэтай тытанічнай барацьбе Польшча на вашым баку” – запэўніў польскі міністр, які здзейсніў свой першы замежны візіт якраз ва ўкраінскую сталіцу.
Сікорскі заявіў, што ўкраінцы маюць права рабіць свой выбар, і Польшча будзе дапамагаць Украіне адстойваць гэты выбар. Ён дадаў, што вайна, якую Расея пачала супраць Украіны, з’яўляецца апошняй каланіяльнай вайной у Еўропе.