Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі адзначыў, што ён поўны рашучасці знайсці дадатковыя магчымасці для падтрымання незалежных медыяў, каб яны маглі працягнуць місію праўдзівага інфармавання «суседзяў з Расеі, Беларусі і Украіны», паведамляе belsat.eu.

Пра гэта Радаслаў Сікорскі заявіў 9 красавіка падчас наведвання рэдакцыі «Белсату».
Звяртаючыся да работнікаў рэдакцыяў «Белсат», «Вот Так» і «Slawa TV», міністр замежных спраў адзначыў, што місія, якую выконваюць тэлеканалы, для ўраду вельмі важная. Бо як дыпламатыя ёсць лініяй абароны Польшчы, гэтак жа праўдзівая інфармацыя для суседзяў Польшчы ёсць элементам фармавання яе міжнароднага асяроддзя, перакананы Сікорскі.
Ён адзначыў, што місія праўдзівага інфармавання «суседзяў з Расеі, Беларусі і Украіны пра тое, што адбываецца як на Захадзе, гэтак і ў іх уласных краінах», неабходная і мусіць быць працягнутая.






