BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Радыё Свабода» і тэлеканал «Настоящее время» прыпыняюць працу 1 красавіка

Медыя, якія ўваходзяць у карпарацыю «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», прыпыняюць працу з 1 красавіка 2025 года. Як стала вядома «Можем объяснить», пра гэта супрацоўнікам на пазачарговай нарадзе ў панядзелак паведаміла кіраўніцтва рускай службы.

Пад закрыццё трапляюць: «Радыё Свабода, Усе яго рэгіянальныя праекты ў Расеі і тэлеканал «Настоящее время» (супольны праект «Радыё Свабода» і «Голасу Амерыкі»).

«Да канца сакавіка рэдакцыя працуе, пасля гэтага фінансаванне праектаў спыняецца», — паведаміў адзін з суразмоўцаў «МО».

«Мы ўсе шукаем новую працу», — сказала іншая крыніца выдання.

Па рашэнні адміністрацыі Трампа ўжо спыніў працу «Голас Амерыкі»: супрацоўнікаў, пачынаючы з выхадных, перасталі пускаць на працоўныя месцы.

Як самі супрацоўнікі рэдакцый паведамілі ў асабістых сацсетках, сёння ім прыйшло апавяшчэнне аб разрыве кантрактаў з 31 сакавіка.

Наша Ніва