Агенцтва ЗША па глабальных медыя вяртае грант «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» (RFE/RL). Пра гэта паведамляе рэпарцёр «Politico» Кайл Чэйні са спасылкай на дакументы па пазове «Радыё Свабода», згодна з якім СМІ патрабавала вяртання гранта.

Рашэнне пра адмену гранта ад 15 сакавіка прызнаецца несапраўдным. Разам з тым Агенцтва ЗША па глабальных медыя можа спыніць фінансаванне «Радыё Свабода» у будучыні, адзначаецца ў дакуменце. Грант, які «Радыё Свабода» удалося вярнуць, разлічаны да 30 верасня бягучага года.
Сродкі для «Радыё Свабода» вылучаныя Кангрэсам ЗША і паступаюць праз названае Агенцтва. У адміністрацыі Трампа выдаткі на «Радыё Свабоду» называюць неэфектыўным выкарыстаннем сродкаў.






