Кандыдат у прэзідэнты Польшчы ад “Грамадзянскай платформы” Рафал Тшаскоўскі пачаў сваю выбарчую кампанію з наведвання Падляшскага ваяводства, якое лічыцца адным з апорных пунктаў PiS.

Ён рабіў пакупкі ў краме, слухаў парады мясцовых жыхароў пра тое, як з людзьмі размаўляць, ладзіў вячэру з Зенкам Марцінюком.
Чакаецца, што на Падляшшы Тшаскоўскі правядзе два дні. Перш за ўсё, ён вырашыў наведаць тры гарады, якія ўспрымаюцца як апора PiS: гэта Ломжа, Замбраў і Высоке Мазавецке. У рамках кампаніі ён мае намер наведаць усе ваяводствы пад лозунгам: “Уся Польшча, наперад!”, ужо абвешчаным у перадкампаніі.