Ракетны комплекс “Арэшнік”, здольны пераносіць ядзерныя зарады, будзе размешчаны ў Беларусі да канца года.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасці, перадае БЕЛТА. Лукашэнка сказаў, што разумее тых людзей, якія гавораць, што размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі паставіла краіну пад удар, але заявіў, што такая ідэя навязана збоку. Пакуль у гісторыі не было выпадкаў, калі нападалі на краіну, якая мае ў сябе такое ўзбраенне. Ды і зараз ніхто не імкнецца ініцыяваць падобныя канфлікты – заявіў ён.
Пры гэтым Лукашэнка падзякаваў Пуціну за садзейнічанне ў размяшчэнні ў Беларусі сур“ёзных відаў узбраення. «Таму Арэшніку на зямлі беларускай быць. Каб не дапусціць мецяжу», – падвёў вынік кіраўнік краіны.
Беларускае Радыё Рацыя






