BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ракетны ўдар Расеі па Украіне

У ноч на 20 студзеня Расея зноў абстраляла  ўкраінскія гарады. Галоўнай мэтай удару быў Кіеў. Расейцы выкарысталі беспілотнікі «Шахед» і балістычныя ракеты. Прынамсі адзін чалавек атрымаў раненні.

Кіеў. Здымак ілюстрацыйны.

Адразу пасля нападаў у многіх раёнах Кіева было адключана электрычнасць, а раніцай таксама быў абмежаваны рух метро. Паводле звестак BBC Украіна, расейцы ў асноўным атакавалі цеплавыя электрастанцыі ў Кіеве, наваколлі і раёне ракі Дняпро, а таксама гідра-электрастанцыі і іншыя важныя аб’екты інфраструктуры ў цэнтральнай частцы краіны.

Ужо некалькі дзён расейцы  атакуюць энергетычныя аб’екты ў Адэсе, Харкаве і Чарнігаўскай вобласці. Адсутнасць электрычнасці і ацяплення таксама ўплывае на жыхароў Кіева і многіх іншых гарадоў. Адключэнні электраэнергіі распаўсюджваюцца па ўсёй краіне. У Кіеве начныя тэмпературы апускаюцца да мінус 20 градусаў Цэльсія.

Усю ноч расейцы  наносілі ўдары балістычнымі ракетамі і шахедамі, а раніцай атакавалі крылатымі ракетамі з бамбавікоў Ту-95МС, якія накіраваліся ў бок Кіева.
Мясцовыя  ўлады паведамілі пра першыя разбурэнні і знікненне вады і электрычнасці на левым беразе ўкраінскай сталіцы.
Каналы маніторынгу паказалі, што расейцы атакуюць асноўныя цеплавыя электрастанцыі ў Кіеве, пад Кіевам і на Дняпры, а таксама шэраг гідра-электрастанцый ды іншыя важныя аб’екты ў цэнтры краіны.

Амаль шэсць тысяч дамоў у Кіеве засталіся без цяпла.

Тым часам тэмпература ў горадзе будзе апускацца да –13 градусаў. Паводле мэра горада, масавыя праблемы з цяплом сталі вынікам расейскіх атакаў. Акрамя таго, дамы на левым беразе Дняпра яшчэ і засталіся без водазабеспячэння.

ДСНС Украіны разгарнула ў Кіеве 91 мабільны пункт, дзе людзі могуць сагрэцца.

Беларускае Радыё Рацыя