Пасля спынення дапамогі ЗША запасы крытычна важных артылерыйскіх снарадаў ва Украіне могуць скончыцца да траўня або чэрвеня. А ракеты да амерыканскіх ЗРК Patriot могуць вычарпацца яшчэ раней – на працягу некалькіх тыдняў. Аб гэтым піша CNN са спасылкай на ўкраінскага чыноўніка.

“Мы прыстасуемся, але пытанне ў тым, колькі дадатковых людзей і колькі яшчэ тэрыторыі мы страцім, пакуль мы гэта робім”, – заявіў суразмоўца выдання.
Па словах старэйшага сяржанта ўдарнага ўзвода БПЛА Ягора Фірсава, 80% усіх разбурэнняў, ад танка да варожага бліндажу, наносяцца беспілотнікамі, а таму ва Украіны “ёсць шанец выжыць”, але галоўная слабасць – у ракетах для СПА Patriot:
“Нават мы, ваенныя, хацелі б, каб нашы сем’і, наш тыл былі максімальна абаронены, калі мы служым на перадавой”.
Камандзір 108-га асобнага механізаванага батальёна ці “Ваўкі да Вінчы” Сяргей Філімонаў пагадзіўся з тым, што амерыканская падтрымка мае вырашальнае значэнне для абароны ўкраінскага неба.
Украінская крыніца паведаміла, што рашэнне не паўплывала на абмен разведдадзенымі, які з’яўляецца менш затратным, але эфектыўным кампанентам падтрымкі ЗША ваенных намаганняў Кіева.






