BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: Ці дамовілася Каардынацыйная Рада з Офісам Ціханоўскай?

28 лютага 2024 года паміж Офісам Ціханоўскай і Каардынацыйнай Радай заключана пагадненне пра выбары ў трэці склад Каардынацыйнай Рады.

Асаблівасці гэтага пагаднення тлумачыць сябра Каардынацыйнай Рады Раман Кісляк:

-Вызначыліся з асноўнымі канцэптуальнымі палажэннямі правядзення выбараў ў КР. У выбаршчыка будзе адзін голас, выбары будуць праводзіцца па прапарцыйнай сістэме, па спісках, якія вызначаюцца самімі палітычнымі суб’ектамі.

Па словах Рамана Кісляка, пытанні Грамадскай Палаты разглядаюцца апошнія некалькі месяцаў:

-Прыкладна з лістапада месяца вядуцца дыскусіі, спрэчкі пра тое, як арганізаваць выбары, у якім фармаце мусіць праходзіць рэформа КР, і як яна мусіць далей працаваць. І адзін з тэзісаў – неабходна забяспечыць удзел грамадзянскай супольнасці.

Раман Кісляк кажа, што стварэннем Грамадскай Палаты будзе займацца ўжо новаствораная Каардынацыйная Рада трэцяга склікання.

Беларускае Радыё Рацыя