BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: На сустрэчы падымалі пытанні легалізацыі

Сябра Каардынацыйнай Рады Раман Кісляк Сустрэўся з дэпутаткай грузінскага парламенту ад партыі «Лело» Ганнай Нацвлішвілі.

Пра вынікі сустрэчы кажа Раман Кісляк:

— Магчымасць, каб актуалізаваць праблемы беларусаў, перш за ўсё, мы казалі пра атрыманне беларусамі статусу міжнароднай аховы і прытулку. Дзясяткі беларусаў падаюцца на такую ахову, але мы пакуль не ведаем ніводнага вядомага выпадку, дзе б беларусу далі гэты статус. Мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час ён з’явіцца. У нас ёсць ужо выпадкі, калі МУС Грузіі пратэрмінавала прадстаўленне гэтага статусу.

Па словах Рамана Кісляка ў беларусаў няма ніводнага кейса па атрыманню такога статуса:

— Таму, вядома, мы хочам вось гэтыя выпадкі падняць. Лічым, што з пункту гледжання прававой дзяржавы гэта недапушчальна, што Грузія мае хоць неяк адказаць, каб мы далей ішлі ў суды ці міжнародныя інстанцыі. Гэтыя моманты мы абмяркоўвалі. Зразумела, што Ганна прадстаўнік апазіцыйнай партыі, але з іншага боку яна можа ўзнімаць гэтыя пытанні, рабіць запыты ў МУС і ўзнімаць на роўні парламента і на любых іншых афіцыйных роўнях гэтую праблематыку.

У бліжэйшыя месяцы да выбараў у Грузіі беларусы плануюць сустрэцца і з іншымі прадстаўнікамі палітычных партый, якія прадстаўленыя ў грузінскім парламенце.

Беларускае Радыё Рацыя