BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: Палітычныя партыі яшчэ не прынялі рашэння

Апошні тыдзень у беларускіх незалежных медыя абмяркоўваецца інфармацыя пра тое, што беларускія палітычныя партыі не будуць прымаць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду, беларускі «протапарламент».

Гэтую навіну каментуе сябра Каардынацыйнай Рады Раман Кісляк:

Палітычныя партыя зараз рашаюць гэтае пытанне – удзельнічаць ці не. Канешне, ёсць значныя рызыкі для сяброў партыі ў выпадку ўдзелу, таму што Каардынацыйная рада прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем, але тым не менш пытанне гэтае вырашаецца. Размова ідзе пра палітычныя партыі, якія даўно дзейнічаюць у выглядзе партый і аргкамітэтаў.

Раман Кісляк таксама ўпэўнены, што бліжэйшым часам будзе адбывацца змена беларускага палітычнага спектра:

– З’яўляюцца новыя палітычныя структуры. Я думаю, што мы зараз будзем назіраць свайго роду перафарматаванне палітычнага поля, таму што відавочна, што з’яўляюцца новыя палітычныя актары, свайго роду палітычныя партыі і структуры, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду.

Праваабаронца Раман Кісляк прадстаўляе ў Каардынацыйнай Радзе беларусаў, што жывуць у Аджарыі, аўтаномнай рэспублікі ў складзе Грузіі,  і з’яўляецца намеснікам старшыні арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі».

Беларускае Радыё Рацыя