У Грузіі на стан чэрвеня-ліпеня 2024 году жыве больш за 10 тысяч беларусаў. Штодня беларусы сутыкаюцца ў гэтай краіне з вялікай колькасцю праблемаў.

Праваабаронца Раман Кісляк асноўнай праблемай у гэтай краіне лічыць немагчымасць легалізацыі:
– Асноўная праблема беларусаў Грузіі – гэта легалізацыя. Атрымаць новыя візы – гэта самы просты спосаб. Аднак некаторым на граніцы ўжо кажуць, што больш не будуць упускаць у наступным годзе. Некаторыя, калі заканчваюцца пашпарты, ці пашпарт пашкоджаны, спрабуюць легалізавацца праз атрымання прытулку.
Па словах Рамана Кісляка, кожны беларус, што жыве ў Грузіі, сам мусіць вырашыць, што яму рабіць: заставацца ці з’яджаць з гэтай краіны.
– Заставацца ці з’язджаць – чалавек робіць гэты выбар сам. Тое, што прынялі закон аб празрыстасці замежнага ўплыву, ён, канешне, уплывае на дзейнасць некамерцыйных, непрадпрымальніцкіх юрыдычных асоб. То бок арганізацый грамадзянскай супольнасці. Гэта моцны ўплыў. І, канешне, частка актывістаў з’язджае. Бо немагчыма працаваць, улады ліквідуюць арганізацыі, якія яны паспелі зарэгіставаць у Грузіі.
Раман Кісляк кажа, што асноўная частка беларусаў Грузіі зараз жыве ў двух гарадах – Тбілісі і Батумі, аднак ёсць беларусы, які жывуць таксама ў Кутаісі, Поці, Зугдзідзі і іншых гарадах.
Беларускае Радыё Рацыя