BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: У Грузіі ідзе актыўная перадвыбарчая барацьба

Беларускі праваабаронца Раман Кісляк сочыць за палітычнай барацьбой, якая ідзе ў Грузіі, дзе 26 кастрычніка адбудуцца парламенцкія выбары.

Праваабаронца ўпэўнены, што ідзе актыўная барацьба за галасы выбарцаў:

-Яна накіраваная на тое, каб прыцягнуць на свой бок людзей, якія яшчэ не вызначыліся. Безумоўна, яна ўздзейнічае, асабліва агрэсіўная рэклама “Грузінскай мары”. Ёсць антырэклама, паказваюцца разбураныя ва Украіне будынкі і параўноўваюцца з грузінскімі адрамантаванымі, адрэстаўраванымі. Можна сказаць, ідзе актыўная, агрэсіўная нават агітацыя.

Па незалежных апытаннях, апазіцыя ў Грузіі можа атрымаць перамогу ў парламенце з невялікім адрывам ад «Грузінскай мары», якая набірае ад 35 да 40 адсодкаў галасоў выбарцаў. Агулам на выбары ў парламент Грузіі ідзе пяць апазіцыйных блокаў, якія змагаюцца супраць партыі ўлады – партыі пад назваю «Грузінская мара».

Беларускае Радыё Рацыя