BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Рана “ставіць крыж” на беларускіх ветэранах і Палку Каліноўскага”

15 лістапада, на заключнай панэлі Форуму Астрожскіх у Кіеве, прысвечанай прававаму і гуманітарнаму статусу беларускіх ветэранаў і добраахвотнікаў ва Украіне, прагучалі рэзкія заўвагі адносна слабой увагі ўкраінскага боку да гэтай тэмы.

Таксама Аляксандр Клачко пракаментаваў экс-камандзіра Палка Каліноўскага Паўла Шурмея, які пакінуў пасаду і што падраздзяленне ўжо не адпавядае статусу палка па колькасці байцоў”:

– Гэта статус беларускіх добраахвотнікаў, гэта легалізацыя ў краіне знаходжання. Даць беларускім добраахвотнікам магчымасць, хто атрымлівае украінскае грамадзянства, не адмаўляцца ад беларускага грамадзянства. Панэль прайшла без прадстаўнікоў Украіны, якія ўплываюць на прыняцце рашэння ў гэтай сферы. Прадстаўнікі Вярхоўнай Рады, у тым ліку прадстаўнікі Офісу прэзідэнта Украіны, на жаль, яны не прысутнічалі.

Таксама на панэлі абмеркавалі заяву экс-камандзіра Палка Каліноўскага Паўла Шурмея, які пакінуў пасаду і што падраздзяленне ўжо не адпавядае статусу палка па колькасці байцоў:

– Безумоўна, праблемы пэўныя ёсць. З украінскага боку ёсць пэўныя моманты неразумення, альбо ангажаванасці ў падтрыманні Палка Каліноўскага. Полк Каліноўскага пакуль існуе. Калі мы кажам пра будучыню: будзе існаваць Полк Каліноўскага, альбо не будзе. У гэтай справе галоўныя людзі, якія гатовы рабіць тое, што гатовы рабіць сёння байцы Палка Каліноўскага. Крыж на палку я пакуль яшчэ не ставіў бы.

Такія ўнутраныя перамены, паводле ўдзельнікаў панэлі, робяць яшчэ больш актуальным пытанне, якое так і засталося без адказу з украінскага боку: якое месца беларускіх добраахвотнікаў у сістэме абароны і дзяржаўнай палітыцы Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Форуму.