BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раней тэрміну выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Выйшаў на волю старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, паведаміў у фэйсбуку яго паплечнік Анатоль Лябедзька.

Мікалая Казлова першы раз асудзілі ў жніўні 2021 года да трох месяцаў арышту. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалашэнне звестак паводле крымінальнай справы супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Быў вызвалены 26 сакавіка 2022 года па заканчэнні тэрміну.

27 ліпеня 2022 года Казлова зноў затрымалі. Паводле абвінавачання, Казлоў, яго паплечніцы Антаніна Кавалёва і Аксана Аляксеева 23 жніўня 2020 года «публічна выкрыквалі лозунгі, гучна апладзіравалі, знаходзіліся на праезнай частцы, чым блакавалі і перашкаджалі руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту «Менсктранса»

Вынік — два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На волю меўся выйсці ў кастрычніку 2024 года, але быў вызвалены датэрмінова.

Крыніца: “Наша Ніва”