BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расце напружанне на лініі Ізраіль – Ліван

Ізраільская дзяржава знаходзіцца ў некалькіх кроках ад поўнамаштабнай вайны з ліванскім бокам.

Серыю атак па поўдні Лівану ўчора, 19 верасня, здзейсніў Ізраіль, – пра тое, як выглядае сітуацыя ўнутры краіны, распавёў грамадзянін Ізраіля з беларускімі каранямі Алег Каткоўскі:

– Цяпер вайна перамяшчаецца на поўнач. Прайшло пасяджэнне вайсковага кабінету, хутчэй за ўсё пачнецца супрацьстаянне з “Хезбалой”. Вы ж чулі пра выбухі пэйджараў, пра выбухі рацый. Загінула каля 30-ці чалавек баевікоў “Хезбалы”, каля 3 тысяч былі параненыя.

Першая ліванская вайна адбылася ў 1982 годзе, другая ліванская вайна цягнулася месяц у 2007 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя